У Віцебскай вобласці з-за ўдараў маланкі за мінулыя суткі здарылася чатыры пажары, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Так, раніцай 20 ліпеня здарыўся пажар у нежылым доме ў вёсцы Жукава Гарадоцкага раёна, днём — у вёсцы Красналукі Чашніцкага раёна, у выніку якога пенсіянер 1949 года нараджэння пазбавіўся свайго жылля.

У 16.53 паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Альхоўцы Шаркаўшчынскага раёна. Пажарам у доме знішчаны дах, пашкоджаны столевае перакрыццё, сцены і маёмасць. А вечарам маланка выклікала пажар у лазні ў вёсцы Юхавічы Расонскага раёна.

У выніку здарэнняў ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?