Прыгаворам суда Кастрычніцкага раёна Магілёва асуджаны 23-гадовы магілёвец за выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, прадметаў парнаграфічнага характару, у тым ліку з выявай непаўналетніх. 

Як сказала старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, асуджаны ва ўласнай анкеце на адным з сайтаў стварыў групы для зносін і абмену інфармацыяй, у якіх размясціў файлы, што адносяцца, згодна з заключэннямі мастацтвазнаўчых экспертыз, да прадукцыі парнаграфічнага характару, забароненых да тыражыравання і распаўсюджвання. 

У ходзе папярэдняга расследавання па крымінальнай справе ўстаноўлена, што абвінавачваны ствараў адпаведныя групы ў 2010-2011 гадах. На працягу наступных гадоў для прыцягнення ў іх большай колькасці карыстальнікаў размяшчаў графічныя выявы і відэафайлы парнаграфічнага характару, у тым ліку з удзелам непаўналетніх. 

Прыгаворам суда магілёўцу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?