Вялікабрытанія прыпыніла дзеянне ліцэнзій на пастаўку зброі, яе кампанентаў і прадукцыі падвойнага прызначэння ў Расію з-за сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Пра гэта паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на адпаведны дакумент брытанскага ўрада.

У прыватнасці, Кабмін Брытаніі праглядае эканамічнае супрацоўніцтва з РФ, прыпыніўшы «ўсе наяўныя ліцэнзіі і заяўкі на пастаўку Расіі ўзбраенняў, усе ліцэнзіі на пастаўку прадукцыі падвойнага прызначэння для расійскіх узброеных сіл і федэральных ведамстваў, экспартныя ліцэнзіі паставак у трэція краіны, калі існуе рызыка таго, што канчатковая прадукцыя, якая пастаўляецца ў Расію, будзе выкарыстаная супраць Украіны», — удакладняецца ў дакуменце.

Урад таксама адзначае, што на дадзены момант адмененыя ўсе візіты на вышэйшым узроўні, сустрэчы эканамічных дэлегацый. Прыпынена ваеннае супрацоўніцтва Расіі і Вялікабрытаніі.

«Рашэнне аб далейшых дыпламатычных кроках будзе прымацца ў адпаведнасці з краінамі-членамі G7 і Еўрасаюза», - тлумачыцца ў дакуменце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?