Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці расследуецца крымінальная справа па факце гібелі на паляванні 33-гадовага мужчыны. 

Як паведамілі ва УСК, следствам устаноўлена, што два браты — жыхары Івацэвічаў у ноч на 20 ліпеня палявалі блізу вёскі Сенькавічы Івацэвіцкага раёна. У выніку няўзгодненасці дзеянняў, няўважлівасці, ігнаруючы неабходную прадбачлівасць падчас палявання, а таксама не ўпэўніўшыся ў бяспецы сваіх дзеянняў, 38-гадовы мужчына выстраліў з паляўнічай зброі ў свайго малодшага брата, прыняўшы яго да дзікую жывёліну. У выніку атрыманых цялесных пашкоджанняў апошні памёр. 

Падчас агляду месца здарэння следчымі канфіскаваныя паляўнічыя стрэльбы, гільза і патроны. Прызначаны шэраг судовых экспертыз. 

Дзеянні падазронага кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 144 КК (нанясенне смерці па неасцярожнасці). Ён затрыманы. Вырашаецца пытанне аб абранні меры стрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?