Паўабаронца «Металіста» і зборнай Украіны Эдмар паведаміў, што атрымаў позву ў войска.

«Я звярнуўся ў клуб, яны сказалі прынесці ім гэтую паперу — тады і будуць вырашаць гэтае пытанне. Я не ведаю, можа быць, хто-небудзь з маіх партнёраў па камандзе таксама атрымаў позву, але мне ніхто нічога не казаў.

Жонка мая вельмі спалохалася, але я яе супакоіў, сказаў, што ўсё будзе нармальна. Усім займаецца клуб, я ж увесь час трэніруюся, хутка старт чэмпіянату.

Калі б раптам сапраўды прыйшлося ісці ў войска, я не ведаю, што б я рабіў. Адзінае, што я ўмею добра — гуляць у футбол», — сказаў Эдмар.

Эдмар атрымаў грамадзянства Украіны ў 2011 годзе. З тых часоў натуралізаваны бразілец правёў 9 матчаў за нацыянальную зборную Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?