Падчас бою пад Лісічанскам вайскоўцамі Узброеных Сіл Украіны ўзятыя ў палон пяцёра тэрарыстаў. Яны паўзлі ад пакінутага блокпаста ў бок лесапаласы. Двое з іх — грамадзяне Расійскай Федэрацыі.

«Падчас допыту яны спачатку казалі, што жывуць і працуюць у Чырвоным Лімане і пайшлі да сепаратыстаў добраахвотнікамі. Аднак падчас ператрусу ў аднаго з бандытаў выявілі нататнік. Там, як адзначаецца, была напісана «легенда», якой правадыры «ЛНР» рэкамендавалі прыкрывацца сваім «падапечным» у выпадку ўзяцця ў палон. Палонныя Павел Барысаў і Аляксей Куімаў мелі пры сабе расійскія дакументы», — сказана ў паведамленні.

«На пытанне, як трапілі на Данбас, адзін з іх адказаў, што далучыўся да сепаратыстаў, каб абараняць хрысціянскую веру. Ад каго і ад чаго, не ўдакладніў. Па патрабаванні прачытаць малітву, успомніў «Ойча наш», аднак на гэтым рэлігійныя веды «змагара» за праваслаўе вычарпаліся. Чаму не ведае такіх асноў хрысціянства, як «Сімвал веры», чаму не здольны назваць ні аднаго святога царквы, растлумачыць не змог», — падкрэслілі ў прэс-цэнтры АТА.

«Іншы прызнаўся, што прыбыў у Растоў-на-Доне з Кабардзіна-Балкарыі ў пошуках працы. Ужо на вакзале яго сустрэлі і прапанавалі магчымасць добра падпрацаваць. Такім чынам аматар хуткіх грошай апынуўся ў лагеры па падрыхтоўцы дыверсантаў», — адзначаецца ў паведамленні.

«Нямала тэрарыстаў, па прызнанні палонных, грошай не атрымліваюць. Звычайна, гэта людзі далёкія ад войска, якіх выкарыстоўваюць у якасці «дапаможнага элемента». Узяты ў палон і іх камандзір па мянушцы Ізраіль. Будучы грамадзянінам Ізраіля, ён выклікаў шчырую цікавасць спецслужбаў», — рэзюмавалі ў прэс-цэнтры АТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?