Забарона на продаж піва ў тары больш за 2 л уступае ў сілу ў Беларусі з 22 ліпеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 367 ад 18 красавіка 2014 года.

Згодна з дакументам, з сённяшняга дня забараняецца раздробны гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7% у палімернай спажывецкай ўпакоўцы намінальным аб'ёмам больш за 2 л. Пры гэтым юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія не паспелі рэалізаваць дадзеную прадукцыю, могуць прадаваць яе да заканчэння тэрміну прыдатнасці.

Акрамя забароны на продаж піва ў тары больш за 2 л, пастанова таксама змяшчае пералік месцаў, у якіх не можа ажыццяўляцца раздробны гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7%. Гэта гандлёвыя аб'екты і аб'екты грамадскага харчавання, якія знаходзяцца ў памяшканнях, дзе размешчаны ўстановы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя (за выключэннем спецыяльна прадугледжаных памяшканняў у санаторыях для дарослых, санаторыях для дарослых і дзяцей), дзіцячыя тэатральна-відовішчныя і культурна-асветныя ўстановы.

Забарона тычыцца і продажу дадзенай прадукцыі ў будынках вытворчых арганізацый і на аб'ектах будаўніцтва, у фізкультурна-спартыўных збудаваннях і на іх тэрыторыях, за выключэннем стацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання, у будынках, у якіх размешчаны дзяржаўныя органы (за выключэннем стацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання), на аўтазаправачных станцыях, якія не маюць абсталяваных аб'ектаў грамадскага харчавання і (або) магазінаў з уваходам для пакупнікоў.

Акрамя таго, раздробны гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7% забароненая ў дыетычных сталовых і дзіцячых кавярнях; з перасоўных сродкаў разноснага гандлю; з выкарыстаннем электронных прылад; з прымяненнем інтэрнэт-тэхналогій, а таксама ў гандлёвых аб'ектах і ў часавы перыяд, што вызначаюцца аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам зыходзячы з асаблівасцей развіцця адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?