У ноч з 21 на 22 ліпеня, каля 23:50, у Краснадонскім раёне Луганскай вобласці была заўважаная калона ваеннай тэхнікі, што заязджае з боку Расеі.

Пра гэта паведамляе informator.lg.ua.

Прарыў праз мяжу быў ажыццёўлены па спецыяльна наведзенай пантоннай пераправе у раёне Вялікага Сухадола. У калоне рухаліся 24 «Уралы» з баевікамі і боепрыпасамі. Таксама — каля 20 адзінак танкаў і БТР. Калона рухалася ў кірунку Луганска.

Украінскія войскі перакрылі асноўныя дарогі вакол 450-тысячнага горада, але падыходы да яго з захаду і ўсходу застаюцца часткова свабоднымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0