Улетку 2013 года, вярнуўшыся з Гамбургу, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанае тут і цяпер.
Аформіла кнігу мастачка Кацярына Дубовік.
Прэзентацыя кнігі запланаваная на 24 ліпеня ў кнігарні «Галіяфы» (Менск, вул. Валгаградская, 4А)
Мерапрыемства ладзіцца сумесна з грамадска-культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!»