У Мастах — райцэнтры Гродзенскай вобласці — інспектар ДАІ затрымаў эксгібіцыяніста.
Да інспектара на вуліцы звярнулася перапалоханая жанчына і сказала, што некалькі хвілін таму разам з малалетняй пляменніцай вымушана была глядзець на палавы орган мужчыны, які праязджаў міма на ровары. Прычым эксгібіцыяніст адмыслова спыніўся каля жанчыны.
Інспектар ДАІ дагнаў хулігана і затрымаў яго.
У дачыненні да нідзе непрацуючага 25-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа за хуліганства.
Паведамленні аб эксгібіцыяністах не раз паступалі сёлета з Гродзенскай вобласці. Міліцыя звяртае ўвагу на тое, што падобныя злачынствы часцей за ўсё здзяйсняюцца летам-восенню. На думку псіхолагаў, на гэты перыяд прыпадае абвастрэнне ў людзей з падобнымі сэксуальнымі дзівацтвамі.