Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат заявіў, што на месцы падзення малазійскага Боінга-777 ў Данецкай вобласці ў вялікіх маштабах падтасоўваюць доказы.

«Мы назіраем фальсіфікацыю доказаў у прамысловых маштабах, і гэтаму трэба пакласці канец», — цытуе прэм'ера аўстралійскі тэлеканал «Эй-Бі-Сі» (ABC).

Аўстралійскі прэм'ер падкрэсліў, што на месцы крушэння павінна быць забяспечана бяспека, і вітаў аднагалоснае прыняцце ў Савеце бяспекі ААН рэзалюцыі адносна авіякатастрофы. Нагадаем, рэзалюцыя заклікае прадаставіць спецыялістам бесперашкодны доступ да месца крушэння самалёта.

Аўстралійскі прэм'ер таксама абвясціў аб запуску аперацыі па вяртанні на радзіму целаў загінулых у катастрофе аўстралійцаў і іх ідэнтыфікацыі. Паводле яго слоў, аперацыю будзе каардынаваць ва Украіне былы міністр абароны Ангус Х'юстан.

У аўторак у Нідэрланды прыбудзе аўстралійскі ваенны транспартны самалёт для транспарціроўкі целаў ахвяр у Аўстралію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?