Паводле новага расійскага закона, які падпісаў Уладзімір Пуцін, на ваенных кафедрах ВНУ будуць рыхтаваць не толькі афіцэраў, але і сяржантаў і салдат. Дакумент размешчаны ў аўторак на афіцыйным расійскім інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Студэнты-очнікі могуць заключаць з Мінабароны дагавор навучання на ваеннай кафедры ВНУ па праграмах ваеннай падрыхтоўкі не толькі афіцэраў, але і сяржантаў, старшын і салдат, матросаў запасу.

Такія сяржанты і салдаты павінны будуць абавязкова праходзіць навучальныя зборы і стажыроўкі.

Прадугледжваецца, што пры залічэнні ў запас ваенны камісар прысвойвае такім выпускнікам воінскае званне радавога, матроса або сяржанта, старшыны.

Але студэнт, якога адлічылі з ВНУ, пакрывае сродкі федэральнага бюджэту, якія былі выдаткаваныя на яго ваенную падрыхтоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?