Ізноў усё зводзіцца да «міжусобнай брані» і «гістарычнай Русі».

Фота РІА Новості

Фота РІА Новості

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл (Гундзяеў) у свята з'яўлення абраза Найсвяцейшай Багародзіцы ў Казані, заклікаў вернікаў «асабліва моцна маліцца пра пераадоленне небяспекі ўзнікнення вялікай вайны», паведамляе РІА Новості.

«Сёння, у такі няпросты час, калі з розных бакоў нясуцца чуткі аб ваенных дзеяннях, калі ёсць небяспека ўзнікнення вялікай вайны, калі многія людзі, успамінаючы пра тое, што роўна сто гадоў таму пачалася першая сусветная вайна, з асаблівай трывогай ставяцца да таго, што сёння адбываецца на рубяжах нашай бацькаўшчыны, менавіта ў гэты час давайце ўсе разам маліцца Найсвяцейшай Багародзіцы,

узносіць малітвы аб выратаванні Расіі, пра выратаванне ўсёй гістарычнай Русі, аб прымірэнні міжусобнай «брані» ва Украіне, якая так страшна выкарыстоўваецца сёння знешнімі сіламі, якія маюць іншыя мэты і накіроўваюцца да іншых вынікаў, чым гэта сёння дэкларуецца і абвяшчаецца», — падкрэсліў прадстаяцель РПЦ МП падчас літургіі ў Казанскім саборы на Краснай плошчы ў Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?