Беларуская чыгунка з 12 жніўня адмяняе цягнік № 384/383 Баранавічы-Марыупаль, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Такое рашэнне прынята «ў сувязі са становішчам ва ўсходніх рэгіёнах Украіны па ўзгадненні з чыгуначнай адміністрацыяй «Укрзалiзниця», растлумачылі спецыялісты.

Акрамя таго, у прэс-цэнтры звярнулі ўвагу, што з 22 ліпеня і да адмены маршрут цягніка будзе скарочаны да станцыі Харкаў. Так, з 22 ліпеня па 10 жніўня цягнік № 384 будзе курсіраваць у зносінах Баранавічы-Харкаў па цотных чыслах, адпраўляючыся з Баранавіч у 22.17 і прыбываючы ў Харкаў у 19.13. У зваротным кірунку з 24 ліпеня па 12 жніўня цягнік таксама будзе курсіраваць па цотных чыслах. Час адпраўлення з Харкава — 03.12, прыбыцця на канчатковую станцыю Баранавічы-Палескія — 00.15. Час у шляху складзе каля 21 гадзіны.

Пасажырам, якія жадаюць ехаць далей да чыгуначных станцый, размешчаных на ўчастку Харкаў-Данецк-Марыупаль, БЧ дала магчымасць выканаць перасадку на станцыі Харкаў на цягнік № 321 Харкаў-Марыупаль (адпраўляецца штодня ў 22.15 і прыбывае на канчатковую станцыю ў 09.13).

Пасажыры, якія едуць у Беларусь у зваротным кірунку, могуць скарыстацца цягніком № 322 Марыупаль-Харкаў (адпраўленнем са станцыі Марыупаль штодня ў 18.38 і прыбыццём у Харкаў у 04.43) і далей перасесці на штодзённы цягнік № 100 Сімферопаль-Мінск (адпраўляецца са станцыі Харкаў у 05.44 і прыбывае ў Мінск у 23.17).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?