Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі 42-гадовага раней судзімага за крадзеж мінчаніна, які спрабаваў вывезці з Мінскага трактарнага завода каля 30 тон чорнага металу, фарбу, а таксама каля 280 кілаграмаў грунтоўкі агульным коштам каля 250 мільёнаў рублёў.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у ходзе разгляду па дадзеным факце было ўстаноўлена, што злачынную схему мужчына прыдумаў яшчэ падчас працы на адным з філіялаў дадзенага прадпрыемства. У той час ён меў доступ да таварна-транспартных накладных і прапускоў. Праз некалькі гадоў, ужо не з'яўляючыся работнікам завода, мінчанін вырашыў скарыстацца службовымі дакументамі, што засталіся ў яго. Для здзяйснення крадзяжу скарыстаўся паслугамі індывідуальнага прадпрымальніка, які займаецца грузаперавозкамі. Той нічога не падазраваў.

Па гэтым факце праводзіцца праверка, высвятляецца дачыненне затрыманага да здзяйснення аналагічных злачынстваў на МТЗ.

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?