Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта завяршыў праверку па факце смерці 28 сакавіка 2014 г. супрацоўніка УУС Гродзенскага аблвыканкама падчас правядзення заняткаў па агнявой падрыхтоўцы, паведамілі ва ўпраўленні СК па Гродзенскай вобласці.

Па выніках следчых дзеянняў, у тым ліку апытанняў сваякоў, сяброў, кіраўнікоў і таварышаў па службе супрацоўніка УУС, былі вывучаны ўсе бакі яго жыцця і дзейнасці. Для вызначэння абставінаў смерці ўпраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці праведзена мноства экспертных даследаванняў. Сабраныя дадзеныя дазволілі зрабіць выснову, што напярэдадні смерці супрацоўнік УУС знаходзіўся ў стане моцнай дэпрэсіі і эмацыйнага напружання, што і прывяло да суіцыду.

Па выніках праверкі следствам вынесена пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за адсутнасцю складу злачынства.

Ход расследавання знаходзіўся на асаблівым кантролі кіраўніцтва ўпраўлення СК па Гродзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?