У Мінску знікла 18-гадовая жыхарка пасёлка Акцябрскі Смалявіцкага раёна Юлія Саламаціна. Міліцыя і пошукава-выратавальны атрад «Анёл» ўжо пачалі пошукі дзяўчыны.

Беларускія інтэрнэт-СМІ пішуць, што Юля пазнаёмілася з маладым чалавекам праз інтэрнэт, як мяркуецца, у сацыяльных сетках, і дамовілася сустрэцца ў Мінску. З таго часу, як яна з'ехала на спатканне, звязацца з ёй не ўдаецца. Апошні раз дзяўчыну бачылі 18 ліпеня на сталічнай вуліцы Глебкі.

Юлія Саламаціна была абутая ў карычневыя басаножкі на платформе, пры сабе яна мела рудую сумка і акуляры ад сонца.

Прыкметы: рост каля 170 см, звычайнага целаскладу, вочы шэра-зялёныя, валасы каштанавыя. Асаблівыя прыкметы: тату на левым плячы бліжэй да грудзей у выглядзе рознакаляровай кветкі, на правым плячы - птушка.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне Юліі, просім паведаміць па тэлефонах: 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33 (пошукава-выратавальны атрад «Анёл») або па тэлефоне 102 (міліцыя).

23 ліпеня, ПСА «Анёл» збірае ўсіх ахвотных узяць удзел у пошуку дзяўчыны на станцыі метро Спартыўная па вул. Бельскага, 4 а 18:30. Апрануцца трэба як для паходу ў лес і мець пры сабе скотч ці клей, нажніцы і раздрукаваныя арыентоўкі. Вы таксама можаце самастойна расклеіць аб'явы, каб як мага больш людзей пабачылі фота зніклай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0