Літва можа ўвесці еўра са студзеня 2015 года. Такое канчатковае рашэнне ў сераду абвясціла Рада па агульных справах Еўрасаюза (ЕС), які засядаў у Бруселі.

Рада таксама прыняла прававыя акты, звязаныя з увядзеннем еўра ў Літве і зацвердзіла афіцыйны курс абмену еўра і літа (1 еўра — 3,4528 літа).

Ўвядзенне еўра ў Літве на тым тыдні ўжо ўхваліў Еўрапарламент, а раней — Еўракамісія і Еўрапейскі Цэнтрабанк. У наступным годзе Літва стане 19-м членам еўразоны і апошняй з трох балтыйскіх краін, якая ўвядзе еўра.

Увядзенне еўра ў Літве ў красавіку ўхвалялі 46% жыхароў краіны, колькасць тых, хто выступаў супраць, склала 48%, а яшчэ 6% апытаных не вызначыліся.

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?