Федэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расіі апублікавала дадзеныя аб сярэднім заробку ў краіне ў чэрвені 2014 года.

Работнікі зараблялі «бруднымі» па 33 563 расійскія рублі. Гэта $975 у эквіваленце. Пасля сплаты падаткаў на рукі застаецца $850.

Разбежка між самымі дарагімі і самымі беднымі рэгіёнамі агромністы.

Напрыклад, у Чукоцкай аўтаномнай акрузе ў маі 2014 года зараблялі ў сярэднім па $2280.

Услед ідуць Магаданская вобласць ($1870) і Масква ($1670).

На адваротным баку спісу Дагестан ($535), трохі больш у Карачаева-Чаркесіі ($545) і Мардовіі ($550).

А вось Крым у сваю статыстыку расейцы пакуль не уключаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?