У магазінах бяспошліннага гандлю duty free на беларускай мяжы павінны быць больш шырока прадстаўлены айчынныя тавары, заявіў на прэс-канферэнцыі 23 ліпеня ў Мінску міністр гандлю Валянцін Чаканаў. 

«Сёння гэтае пытанне курыруе мытны камітэт. Мы са свайго боку падрыхтавалі дакумент, які заключаецца паміж прадаўцом беларускага тавару і магазінам. Вы ведаеце, такую задачу паставіў прэзідэнт, каб у гэтых магазінах быў беларускі тавар. Ён ужо з'яўляецца, але яго вельмі мала. Мы лічым, што нашы цукеркі, вінна-гарэлачныя вырабы, парфумерна-касметычныя і галантарэйныя тавары павінны быць побач. У нас ёсць нармальны тавар, нармальнай якасці», — лічыць міністр. 

Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з указам прэзідэнта магазіны duty free могуць размяшчацца не толькі ў аэрапорце або для дыпкорпусу ў Мінску. «Ужо такія магазіны поўным ходам адкрываюцца на граніцах на чыгуначных і аўтамабільных пераходах», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?