Сацсетка Facebook прадставіла функцыю «Захаваць» (Save), якая дазваляе карыстальнікам адзначыць цікавую вэб-старонку і праглядзець яе пазней.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным блогу Facebook. «Кожны дзень людзі знаходзяць мноства цікавых рэчаў на Facebook, але не паспяваюць праглядзець усе адразу. Цяпер можна захаваць знойдзеныя матэрыялы і праглядзець іх тады, калі будзе час. Вы можаце захоўваць спасылкі на інтэрнэт-старонкі, цікавыя месцы, фільмы, тэлешоў і музыку», — пішуць распрацоўнікі.

Кнопка «Захаваць» (Save) будзе размяшчацца каля опцыі «Падабаецца» (Like). Захаваныя матэрыялы будуць архівавацца ў спіс і аўтаматычна сартавацца па катэгорыях. Спіс будзе бачны выключна самому карыстальніку, калі толькі ён не пажадае падзяліцца той ці іншай старонкай з сябрамі.

Функцыя будзе працаваць як у вэб-версіі, так і ў мабільных праграмах Facebook для платформаў iOS і Android, прычым спіс захаванага кантэнту будзе абнаўляцца на ўсіх прыладах. Доступ да спісу можна атрымаць альбо з левага меню на галоўнай старонцы Facebook, альбо ва ўкладцы «Падрабязней» (More) у мабільных праграмах.

Калі карыстальнік будзе заходзіць у Facebook, у стужцы навін сацсетка таксама будзе нагадваць яму пра захаваны, але яшчэ не прачытаны кантэнт.

Магчымасць захаваць тыя ці іншыя спасылкі, да прыкладу, на анлайн-артыкулы або цікавыя падборкі фотаздымкаў, з'яўлялася адной з найбольш запатрабаваных сярод аўдыторыі сацсеткі. Усе карыстальнікі, якіх налічваецца больш за 1,23 млрд, атрымаюць доступ да функцыі «Захаваць» у бліжэйшыя некалькі дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?