Пастаянны прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін заявіў, што калі малайзійскі «Боінг-777» збілі сепаратысты, то яны зрабілі гэта памылкова, а не як тэракт.
Як паведамляе CNN, пра гэта ён сказаў у панядзелак, каментуючы інфармацыю аб перахопленых СБУ размовах тэрарыстаў на Данбасе, калі тыя выявілі, што збілі пасажырскі самалёт, а не вайсковы.
Па словах Чуркіна, калі яны зрабілі гэта, то гэта быў няшчасны выпадак.
«Згодна з запісам, людзі з усходу (Украінч) казалі, што яны збілі вайсковы самалёт … Калі яны лічылі, што збілі вайсковы самалёт, гэта быў канфуз. Калі гэта быў канфуз, гэта не быў акт тэрарызму», - сказаў расійскі дыпламат.
Як вядома, прарасейскія баевікі «ДНР» адмаўляюць сваю адказнасць за падзенне малайзійскага самалёта і смерць 298 грамадзян розных краін, якія былі на борце.
Украінскія сілавікі заяўляюць, што маюць доказы таго, што авіялайнер збілі тэрарысты з ўстаноўкі «Бук», якую маглі атрымаць з Расіі.