Салдат расійскага войска Вадзім Грыгор'еў на сваёй старонцы ў сацсетцы «Укантакце» апублікаваў доказы атакі тэрыторыі Украіны з боку Расіі.

Так, Грыгор'еў у сераду, 23 ліпеня, а 14:19 апублікаваў пост «Усю ноч дзяўблі па Украіне».

Да паста ён прымацаваў дзве фатаграфіі.

Раней, 19 ліпеня ён публікаваў фатаграфіі разам з калегамі, напісаўшы, што яны ўжо два тыдні «ў палях нямытыя» знаходзяцца на мяжы з Украінай.

Фота Грыгор'ева «Укантакце» прывязаныя да карты, і, мяркуючы па інфармацыі, былі зробленыя ў Матвеева-Курганскі раёне Расіі, паведамляе сайт podrobnosti.ua.

Украіна неаднаразова фіксавала абстрэл сваёй тэрыторыі з боку Расеі.

Масква не прызнае свайго ўдзелу ў ваенных дзеяннях на ўсходзе Украіны на баку сепаратыстаў, роўна як і пастаўкі зброі ў рэгіён, падкрэсліваючы, што супраціў украінскім сілавікам аказваюць мясцовыя «апалчэнцы».

У той самы дзень, каля 20.26 акаўнт Грыгор'ева «Укантакце» быў выдалены.

Але неўзабаве інтэрнаўты адшукалі «Укантакце» акаўнт яго аднапалчаніна. Старонка Ванька Жарабцова (так ён сам сябе заве — не Іван, а Ванёк) з Арэнбургу таксама ўтрымівае фоты з гарматамі і нават маршрут, якім падраздзяленне прыбыло з Уладзікаўказа да ўкраінскай мяжы. Ёсць і супольныя здымкі з Грыгор'евым.

Подпіс пад фота: «Наш маршрут».

Подпіс пад фота: «Наш маршрут».

Супольнае фота з Грыгор'евым.

Супольнае фота з Грыгор'евым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?