Мэр горада Хільверсум Петэр Броертэс заклікаў «выкінуць» дачку прэзідэнта Расіі з Нідэрландаў.

Такую заяву ён зрабіў падчас інтэрв'ю радыёстанцыі, каментуючы падзенне на усходзе Украіны авіялайнера «Боінг-777», які быў збіты прарасейскімі тэрарыстамі, паведамляе Эспрэса ТВ са спасылкай на The Guardian.

Пасля Петэр Броертэс на сваёй старонцы ў Twitter папрасіў прабачэння за рэзкія словы і дадаў, што было «неразумна» рабіць такія заклікі ў дачыненні да дачкі Пуціна. Ён патлумачыў свае словы адчуваннем «бездапаможнасці» і моцных эмоцый праз загінулых нідэрландцаў на борце Боінга.

У той жа час украінцы ў Нідэрландах арганізоўваюць мірную акцыю пратэсту насупраць дома, у якім жыве дачка Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?