У канцы мінулага года гарвыканкам аб'явіў конкурс на лепшы эскізны праект уязнога знака на тэрыторыі Беларусі і Брэста. Знак павінен упрыгожыць скрыжаванне дарог з боку памежнага пераходу «Варшаўскі мост». Усе конкурсныя матэрыялы ўдзельнікі праекта падавалі ананімна — да канверта прыкладаўся запячатаны канверт, які хаваў інфармацыю пра аўтара.

Першы тур адбыўся ў траўні, другі прайшоў 15 ліпеня ў круглай зале гарвыканкама з удзелам аўтара ідэі — старшыні гарвыканкама Аляксандра Палышэнкава. На гэты раз былі паказаныя восем творчых работ, з іх пяць свежых эскізаў.

Для ўдзелу ў фінале выбраныя чатыры работы.

1. «Ручнік» — адзіны праект, які перайшоў у фінал з першага тура.

2. Стэла, назавем яе ўмоўна «Дзяржаўны сцяг».

3. Канструкцыя «Мост», выразна ўказвае на Брэст як злучальную кропку паміж Захадам і Усходам, Еўрасаюзам і Мытным саюзам.

4. «Берасцейская брама» — праца асацыятыўна адсылае падарожніка да гісторыі старажытнага горада, які ў гэтым годзе адзначае «без пяці» 1000 гадоў.

Праект «Маладая Беларусь», упадабаны чытачамі «Вячэрняга Брэста», вырашана ўвасобіць у іншым месцы горада. Нагадаем, аўтарскі калектыў сярэдняй школы № 10 прапанаваў праект у вобразе юнака, які бяжыць па купале з лукам у руках. Праца сімвалізуе маладую, але моцную дзяржаву, якая ставіць перад сабой высокія, амбіцыйныя мэты.

Чатыры фінальныя працы ўязнога знака — «Ручнік», «Дзяржаўны сцяг», «Мост», «Берасцейская брама» камісія вырашыла вынесці на грамадскае абмеркаванне.

Свае заўвагі і прапановы можна пакідаць на сайце «Вячэрняга Брэста» — усе яны будуць перададзеныя ў конкурсную камісію, закліканую вызначыць лепшы праект. Канчатковае рашэнне будзе прынята 29 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?