Апоўдні 23 ліпеня па адрасе Чапаева, 12 у Гомелі пільныя суседзі выклікалі міліцыю і выратавальнікаў, убачыўшы на 9-м паверсе дзяўчыну, якая сядзела на балконе, звесіўшы ногі.

Характэрна, што відавочцы пісалі ў сацыяльных сетках аб тым, што «дзяўчына накуралася спайсу». Мабыць, пад уражаннем ад нядаўняй шакавальнай навіны пра тое, як пасля ўжывання «спайсу» адзін з жыхароў Гомеля застаўся без вачэй.

Пазней высветлілася, што сяброўкі прыйшлі ў госці да хлопца, і адна з іх вырашыла пажартаваць. Падлеткі былі цвярозымі і «спайс» не ўжывалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?