У цырымоніі ў аэрапорце прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх краін, чые грамадзяне загінулі ў авіякатастрофе.

Вайскоўцы аддалі гонар загінулым ваенным салютам. На аэрадром заехала калона з сарака цырыманіяльных пахавальных аўтамабіляў, якую суправаджаў эскорт ваеннай паліцыі.

Пасля цырымоніі целы былі дастаўленыя да месца іх ідэнтыфікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?