Мінскі раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу ў дачыненні да адваката юрыдычнай кансультацыі Маскоўскага раёна Мінска, распачатую за падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры, паведаміў начальнік упраўлення СК па Мінскай вобласці палкоўнік юстыцыі Павел Ігнатаў.

Адвакат быў затрыманы ў момант атрымання грошай у памеры Вr55 млн. Следства высветліла, што падазраваны атрымаў гэтыя грошы ад аднаго чалавека «дзеля дачы хабару службовым асобам праваахоўных органаў за станоўчае вырашэнне пытання пры разглядзе крымінальнай справы ў судзе».

«Працягваецца актыўная праца па зборы доказнай базы, праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятленне іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачанага», - адзначылі ва ўпраўленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0