Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і мінская каманда па амерыканскім футболе «Ліцвіны» выпусцілі сацыяльны відэаролік, накіраваны на барацьбу з ужываннем спайсаў.

Як паведамляе прэс-служба ВНУ, у аснову троххвілінных роліка пакладзена «ідэя аб тым, што пры ўзнікненні цяжкасцяў не варта шукаць рашэнне і выхад у псіхатропных рэчывах». «Гэты шлях заўсёды вядзе да гульні з трагічным фіналам. Маладых людзей заклікаюць не баяцца цяжкасцяў і змагацца са сваімі слабасцямі з дапамогай спорту», - гаворыцца ў паведамленні.

У БДУ адзначылі, што паказаная ў роліку барацьба на полі каманды «Ліцвіны» адлюстроўвае «нялёгкі шлях да перамогі і пераадоленне сябе ў хвіліны адчаю».

Акрамя спартсменаў негатыўнае стаўленне да курыльнай сумесі ў роліку выказалі іх заўзятары - студэнты і каманда БДУ па чырлідынгу DanStart.

Ініцыятарам праекта выступіў медыяцэнтр БДУ. Па словах кіраўніка цэнтра Паўла Салаўёва, універсітэт актыўна ўключыўся ў шырокую грамадскую кампанію па супрацьдзеянні распаўсюду сярод моладзі наркатычных сродкаў. Так, у канцы сакавіка гэтага года рэктар БДУ Сяргей Абламейка звярнуўся да студэнтаў з відэазваротам, у якім заклікаў грамадскасць накіраваць сумесныя намаганні на барацьбу з наркотыкамі.

Паводле звестак ГУУС Мінгарвыканкама, на працягу 2014 зарэгістравана 242 выпадкі перадазіроўкі спайсамі, з якіх 35 — сярод непаўналетніх, 11 эпізодаў скончыліся смерцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?