Каля вёскі Хабы Брэсцкага раёна непрацуючы мужчына (1960 года нараджэння) трапіў пад колы аўтамабіля, пасля чаго на яго наехалі яшчэ тры машыны, паведаміў МУС Беларусі.

«У выніку мужчына загінуў», - дадалі ў міліцэйскім ведамстве.

Акрамя таго, яшчэ адна трагедыя адбылася ў вёсцы Валішча Пінскага раёна, дзе аўтамашына МАЗ наехала на мясцовага жыхара - дзіцяці 2008 нараджэння. Яно раптам саскочыла на праезную частку з падножкі прыпаркаванага пагрузчыка, і кіроўца, відаць, проста не паспеў зрэагаваць. У выніку дзіця загінула.

ДАІ ў чарговы раз нагадвае пешаходам, што на дарозе трэба быць вельмі ўважлівымі. Больш за тое, выконваючы правілы бяспечных паводзін на праезнай часткі, дарослыя даюць добры прыклад дзецям. У дні летніх вакацый гэта асабліва актуальна. Дзецям трэба пастаянна нагадваць, што аўтадарога - патэнцыйная крыніца небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?