Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў абвясціў аб роспуску фракцыі Кампартыі ў Вярхоўнай Радзе 7 склікання.

Адкрываючы пасяджэнне парламента, ён сказаў, што гэтая фракцыя налічвае ўжо менш як 23 дэпутаты.

«Аб'яўляю аб роспуску дэпутацкай фракцыі Камуністычнай партыі Украіны ў Вярхоўнай Радзе 7 склікання.

Гэта гістарычная падзея. Я спадзяюся, што ніколі больш камуністычных фракцый ва ўкраінскім парламента не будзе», —

заявіў Турчынаў.

Як вядома, напярэдадні дэпутаты ўнеслі змены ў рэгламент парламента, якія дазволілі распусціць фракцыю КПУ.

24 ліпеня гэты закон ужо апублікаваны ў афіцыйным выданні «Голас Украіны». Такім чынам, ён уступіў у сілу.

Тым часам

акруговы адміністрацыйны суд Кіева пачаў разгляд пазову Міністэрства юстыцыі Украіны аб ліквідацыі рэгістрацыі Камуністычнай партыі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?