У Мінску пачаліся здымкі поўнаметражнага ігравога фільма «Салодкае развітанне Веры», паведаміў начальнік аддзела рэалізацыі і рэкламы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Міхаіл Кацюшэнка.

Галоўнай гераіняй псіхалагічнай драмы стала прыгожая, але старэючая жанчына Вера. Былая сцюардэса ўсё жыццё чакала сваё адзінае каханне — капітана авіялайнера, які так і не адважыўся дзеля яе кінуць сваю сям'ю. На схіле гадоў яна застаецца без працы, родных, сяброў, з пакутлівымі ўспамінамі. Баючыся раптоўнай смерці, ведаючы, што пра яе ніхто не зможа паклапаціцца, Вера вырашае загадзя арганізаваць уласнае пахаванне і запрашае да сябе агента з бюро рытуальных паслуг. Ім аказваецца рамантычны хлопец. Паміж героямі ўспыхвае каханне, у яким яны не маюць смеласци прызнацца нават сабе. Час, праведзены побач з гэтым чалавекам, становіцца для Веры самым салодкім ў жыцці …

Фільм здымае Аляксандра Бутар. «Салодкае развітанне Веры» — яе другая сур'ёзная праца ў кіно. Дэбютны фільм - «Белыя росы. Вяртанне» гледачы змогуць ацаніць ужо восенню.

Здымкі новай карціны (інтэр'ерныя і натурныя) пройдуць у Мінску да верасня. Затым пачнецца мантажна-таніровачны перыяд. Здача стужкі запланаваная ў канцы лістапада.

Выканаўцам галоўнай ролі стала акторка Клайпедскага драмтэатра Неле Савічэнка-Клімене. Разам з ёй на экранах з'явяцца любімыя публікай народны артыст Літвы Юозас Будрайціс і акцёр Купалаўскага тэатра Павел Харланчук. У фільме таксама здымаюцца Сяргей Журавель, Ганна Палупанава, Таццяна Баўкалава, Алена Сідарава і інш

Аператарам-пастаноўшчыкам стаў Яўген Урублеўскі. Сцэнар напісалі Аляксандра Бутор і Юлія Гірэль. Дарэчы, прататыпам Веры стала бабуля рэжысёра.

Прэм'ера стужкі «Салодкае развітанне Веры» чакаецца ў 2015 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?