У другой палове верасня Кішынёў, як чакаецца, наведае Аляксандр Лукашэнка, паведамляе афіцыйны сайт урада Малдовы.
Аб планаваным візіце заявіў прэм'ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ 22 ліпеня, абмяркоўваючы з вытворцамі і экспарцёрамі садавіны і агародніны, а таксама з прадстаўнікамі перапрацоўчай прамысловасці меры, якія будуць прынятыя пасля ўвядзення Расеяй забаронаў на пастаўку малдаўскай прадукцыі.
«Старшыня ўрада абвясціў, што ўрад актывізуе перамовы з суседнімі краінамі па прасоўванні экспарту малдаўскіх тавараў. Ён таксама паведаміў, што беларускі рынак па-ранейшаму адкрыты для нашых тавараў і што ў другой палове верасня Кішынёў, як чакаецца, наведае прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка», — паведамляецца на сайце ўрада Малдовы.