«Разам з даследнiкамi этнаграфii нам удалося скласцi калекцыю традыцыйных сімвалаў Беларусi з iх значэннямi. Цяпер гэтыя рысункi можна смела сцягваць.Калi ласка, карыстайцеся на здароў’е: сцягвайце, друкуйце, вышывайце, рабiце татуяванкi цi што заўгодна. Дазнавайцеся пра сябе болей!» — пішуць стваральнікі анлайн-бібліятэкі. Яна даступная на блогу этна-электроннага музычнага праекта Šuma.
Арнаменты можна спампоўваць у высокай якасці ў фармаце PDF.