Расейскі прапагандысцкі сайт Lifenews апублікаваў інтэрв'ю, узятае ва ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка ў турме Варонежа. Яна трапіла ў палон да луганскіх баевікоў і таемна была перапраўленая ў Расію.

Следчы камітэт РФ заявіў, што Саўчанка перасекла мяжу з Расеяй без дакументаў пад выглядам бежанкі і была затрыманая ў адным з населеных пунктаў для высвятлення асобы, пасля чаго высветлілася, што яна з'яўляецца падазраванай па справе аб забойстве расійскіх журналістаў пад Луганскам. У інтэрв'ю лётчыца абвяргае гэта, а таксама разважае пра АТА, збіты «Боінг» і ўласны далейшы лёс.

Гебельс-рэсурс Lifenews выціснуў з гутаркі ўсё, што мог: інтэрв'ю мае загаловак «Паказанні наводчыцы» (хоць Саўчанка аргументавана тлумачыць, што яна не наводчыца),у апісанні матэрыяла акцэнтуюцца словы лётчыцы, што малайзійскі «Боінг» не маглі збіць апалчэнцы. Насамрэч Саўчанка казала, што, на яе думку, гэта зрабілі прафесійныя вайскоўцы, бо «Букам» не можа кіраваць чалавек без падрыхтоўкі.

Глядзіце таксама:

Украінскі афіцэр Надзея Саўчанка падчас допыту ў палоне ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0