Newsweek вынес партрэт Пуціна на вокладку і напісаў вельмі добры артыкул пра чалавека, які цяпер тэрарызуе ўвесь свет. Аўтар артыкула Бэн Джуда вельмі добра ведае Пуціна.

Прапануем азнаёміцца з дзевяццю фактамі аб расейскім прэзідэнце, пра якія раней мы не ведалі.

1. Пуцін любіць паспаць

Расійскі прэзідэнт прачынаецца позна, таму што любіць даўжэй паспаць. Першы раз ён есць недзе каля поўдня. Тыповы сняданак дыктатара — тварог, перапёлчыны яйкі і фруктовы сок.

2. Пуцін прымае рашэння аб лёсе свету ў басейне

Пасля сняданку Пуцін заўсёды плавае. Ён нават носіць плавальныя акуляры. У басейне ён можа знаходзіцца некалькі гадзін.

3. Пасля басейна — спартзала

Пасля басейна Пуцін амаль кожны дзень ходзіць у спартзалу, дзе ўзмоцнена працуе на кардыятрэнажоры. Пасля гэтага ён прымае гарачую ці халодную ванну. Душ галоўны дыктатар планеты не любіць.

4. Ён не любіць інтэрнэт

У яго офісе няма камп'ютара, падлучанага да інтэрнэту. Няма ў ім і тэлевізара. Пуцін вельмі любіць «самую бяспечную форму зносін» — ручку і паперу. А яшчэ ў яго кабінеце стаяць тэлефоны з савецкіх часоў.

5. У яго велізарны штат прыслугі

Калі Пуцін кудысьці з'язджае, з ім у паездку адпраўляецца з дзясятак кухараў, прыбіральшчыкаў, афіцыянтак. Калі ён спыняецца ў гатэлі, яго каманда самастойна змяняе ўсе прасціны і туалетныя прыналежнасц. За якасцю ўсіх гэтых рэчаў сочыць спецыяльны аддзел у Крамлі. І ён не есць наогул ніякіх прадуктаў, не адобраных гэтым аддзелам.

6. Ён не любіць праводзіць час у Крамлі

Пуцін не жыве ў Крамлі — ён жыве ва ўласным падмаскоўным палацы, таму што не любіць забруджанае аўтамабілямі паветра Масквы. Працаваць ён таксама аддае перавагу ў сваім маёнтку і толькі зрэдку паказваецца ў Крамлі.

7. Яго найбліжэйшы асяродак называе яго «Царом»

Для не самых блізкіх падначаленых ён — «бос».

8. У Пуціна няма шчаслівага асабістага жыцця

Яго бацькі ўжо памерлі, з жонкай ён развёўся. У яго ёсць дзве дачкі, але ні адна з іх не жыве ў Расіі.

Недахоп блізкіх людзей ён кампенсуе адчайнай сэксуальнай гіперактыўнасцю. Па начах да яго ў палац прыслуга прыводзіць мадэляў, гімнастак, фатографаў. Праўда, гэта толькі чуткі, якія ходзяць у яго асяроддзі. Самая блізкая да Пуціна істота — яго сабака.

Што да чутак пра тое, быццам Пуцін жыве з Алінай Кабаевай, то Джуда пацверджання ім не знайшоў.

9. Ён лічыць сябе рабацягам

Пуцін лічыць, што ён «працуе больш за любога кіраўніка, які жыў пасля Сталіна». Але гэта толькі ў яго ўяўленні, упэўнены Джуда. У рэчаіснасці, цяперашні расійскі прэзідэнт праводзіць у сваім працоўным кабінеце куды менш часу, чым гэта прынята сярод кіраўнікоў дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?