У Лідзе затрыманы злодзей з доўгім паслужным спісам, які зарабляў крадзяжамі ў грамадскіх месцах, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Лідскім праваахоўнікам удалося затрымаць злачынца з доказамі злачынства. На міні-рынку па вуліцы Чырвонаармейскай райцэнтра непрацуючы і раней неаднаразова судзімы лідчук паспрабаваў скрасці электраінструменты.
Як пракаментаваў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Лідскага РАУС маёр міліцыі Аляксандр Рэба, аказалася, што праваахоўнікі знаёмыя з нячыстым на руку мужчынам даўно. За свае 42 гады той не працаваў ні дня, затое ледзь не палову жыцця правёў за кратамі — мае восем судзімасцяў. У апошні раз ён вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі ў канцы лютага. Мяркуецца, што за некалькі месяцаў рэцыдывісту ўдалося здзейсніць дзевяць крадзяжоў кашалькоў ў грамадзян і адзін кватэрны крадзеж. Не выключана, што спіс злачынных дзеянняў папоўніцца і іншымі эпізодамі.
Большасць злачынстваў мужчына здзяйсняў ў публічных месцах.