Сайт Еўрапейскага цэнтральнага банка зазнаў хакерскую атаку, у выніку якой былі выкрадзеныя адрасы электроннай пошты і кантактная інфармацыя тысяч зарэгістраваных карыстальнікаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Невядомыя зламыснікі ўзламалі базу звестак ЕЦБ, якая ўтрымоўвала кантактную інфармацыю аб кліентах, якія падпісаліся на рассылку аб канферэнцыях і мерапрыемствах арганізацыі.

Кіраўніцтва банка даведалася аб тым, што здарылася пасля таго, як атрымала ананімны ліст ад чалавека, што патрабаваў выкуп за вяртанне дадзеных.

Паліцыя пачала расследаванне. У банку тым часам запэўніваюць, што важная інфармацыя не раскрытая, бо выкрадзеная база дадзеных захоўвалася асобна ад унутранай сеткавай сістэмы ўстановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0