Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду РФ (Рассельгаснагляд) забараніла ўвоз у Расію расліннай прадукцыі з Украіны ў ручной паклажы, багажы і паштовых адпраўленнях, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

У паведамленні Рассельгаснагляда ўдакладняецца, што часовае абмежаванне на ўвоз расліннай прадукцыі з Украіны ў ручной паклажы, багажы і паштовых адпраўленнях уводзіцца з 28 ліпеня. Рассельгаснагляд прыняў такое рашэнне ў сувязі з выяўленнем каранціннай прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?