Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус прыбыў у Беларусь з двухдзённым рабочым візітам, паведамілі ў прэс-службе літоўскага МЗС.

На 24 ліпеня запланаваны перамовы Лінкявічуса з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. 25 ліпеня кіраўнік МЗС Літвы сустрэнецца са сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем. Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, міністры маюць намер абмеркаваць «шырокі спектр пытанняў беларуска-літоўскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрапейскага саюза». 

Візіт Лінаса Лінкявічуса з'яўляецца візітам у адказ — Уладзімір Макей наведаў Вільнюс 28 лютага — 1 сакавіка гэтага года па запрашэнні літоўскага калегі, адзначыў Мірончык.

25 ліпеня кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Літвы таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыйных палітычных партый, грамадзянскай супольнасці і сваякамі палітзняволеных.

У 2012 годзе Лінас Лінкявічус на працягу чатырох месяцаў (з 24 ліпеня па 28 лістапада) працаваў паслом Літвы ў Беларусі, а затым быў адкліканы з гэтай пасады ў сувязі з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?