Сілы Антытэрарыстычнай аперацыі ўзялі пад кантроль Лісічанск. Пра гэта паведаміў у сваім Фэйсбуку камандзір украінскага добраахвотніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка.

«Лісічанск узяты. Тэрарысты (Лісічанскі гарнізон вялікага войска данскога) збеглі, — напісаў Сяменчанка каля 21-й гадзіны. — Дзякуй байцам батальёна «Данбас» і 24 брыгады Узброеных сілаў Украіны. Яны па веку нашы малодшыя браты, але шмат у чым пераўзыходзяць нас па цярпенні, мужнасці, стойкасці. Вечная памяць загінулым пры ўзяцці горада. Ноччу жыхарам просьба не выходзіць з хаты. Гэта пакуль небяспечна. Слава Украіне!»

У дадатку ён інфармуе сваякоў байцоў «Данбасу», што ў батальёне трое лёгка параненых, але ў іншых частках ёсць чалавечыя страты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0