Разьлік «КлЁндайку» – на рамантыкаў без абмежаваньняў узросту.

Яшчэ адзін сынгл ад каманды з жаночым вакалам, якая выконвае прыемны поп-рок па-расейску. Шукаць паралеляў і падабенстваў «Клёндайку» да кагосьці ня мае сэнсу: іх музыка і тэксты падобныя да сотні камандаў фармату расейскага «Нашага радыё», і адначасова беларуская каманда – унікальная. Гэткі парадокс можна патлумачыць наяўнасьцю харызматычнай вакалісткі Каці Пытлевай – тэлевядоўцы «Першага музычнага каналу». Цікава, што бацькам групы стаў клявішнік Макс Івашын «Neuro Dubel» – тры гады таму ён шукаў голас для свайго новага музычнага праекту і запрасіў на праслухоўваньне Кацю, а потым да музыкаў далучыўся гітарыст «PostScriptum» Вадзім Марголін, так што і навічкамі на музычнай сцэне «КлЁндайк» не назавеш. Хоць дыск «Я знаю» для іх першы.

Разьлік «КлЁндайку» – на рамантыкаў без абмежаваньняў узросту; на тых, хто можа ісьці па вуліцы, задумацца і забыць схавацца ад дажджу; на тых, хто сваё першае каханьне перажывае ўсё жыцьцё...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0