Дзяўчына з Тарэза пахвалілася ў сваім Instagram новай моднай тушшу.
«Туш з Амстэрдама, а дакладней з поля, ну вы зразумелі», - падпісала яна фота.
«Адзін мой знаёмы марадзёр падагнаў, скажам так:). Вельмі шмат рэчаў па руках пайшло, ад пінцэтаў да адзення», - удакладніла ўласніца цюбіка з тушшу.
Праз некалькі гадзін блог быў выдалены, аднак у сеціве засталіся скрыншоты перапіскі дзяўчыны і само фота.