Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Мінскі раён, падчас якой азнаёміцца з ходам уборкі збожжавых у Беларусі. Пра гэта паведамілі ў яго прэс-службе.
Плануецца, што будзе прадстаўленая аператыўная інфармацыя пра стан пасеваў збожжавых культур, ход ўборачнай кампаніі, віды на ўраджай і наяўнасць тэхнікі для ўборкі палеглага збожжа.
Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы наведае зернесушыльны комплекс, дзе азнаёміцца з арганізацыяй прыёмкі, сушкі, дапрацоўкі і захоўвання збожжа.