24 ліпеня ААН апублікавала «Даклад аб чалавечым развіцці 2014».

Лідэрамі рэйтынгу чалавечага развіцця ААН з'яўляюцца Нарвегія, Аўстралія і Швейцарыя. Апошнія ж месцы сярод 187 краін належаць Дэмакратычнай рэспубліцы Конга і Нігерыі.

Беларусь па індэксе чалавечага развіцця займае 53-е месца і знаходзіцца у групе краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця.

У гэтай жа групе краін: 
Расійская Федэрацыя — на 57-м месцы, 
Казахстан — на 70-м, 
Азербайджан — на 76-м, 
Украіна — на 83-м, 
Арменія — на 87-м.

Літва, Латвія, Эстонія і Польшча ўвайшлі ў лік краін са звышвысокім узроўнем развіцця:

Эстонія — на 33-м месцы,
Літва і Польшча падзялілі 35-е месца,
Латвія — на 48-м.

У трэцюю групу краін з сярэднім узроўнем чалавечага развіцця ўвайшлі:
Туркменістан (103-е месца),
Малдова (114-е),
Узбекістан (116-е),
Кыргызстан (125-е),
Таджыкістан (133-е).

Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года ў якасці незалежнага аналізу тэндэнцый, прагрэсу і палітыкі ў галіне развіцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?