Кіраўнік «Правага сектара» ўдзельнічае ў баях на ўскраіне Данецка. Там ваюе 5-ы асобны батальён «Добраахвотнага ўкраінскага корпусу».
Як напісаў сёння ў Facebook Дзмітро Яраш, учора яго падраздзяленне вяло бой на працягу 16 гадзін. Каля трох гадзін добраахвотнікаў абстрэльвалі з мінамётаў тэрарысты, пакуль іх не падавіла ўкраінская артылерыя. У 5-м батальёне не было страт. «Адзінае непрыемнае — пад мінамётным абстрэлам загінуў мой пікап л200», — піша Яраш.