Рух усіх відаў транспарту будзе закрыты на плошчы Бангалор у Мінску ў гэтыя выхадныя — 26 і 27 ліпеня, паведаміла БелТА кіраўнік прэс-службы ДАІ Мінска Таццяна Харлінская.

Плошчу перакрыюць у сувязі з рамонтнымі працамі, у тым ліку гэта будзе асфальтаванне праезнай часткі.

Акрамя таго, 26 і 27 ліпеня будзе закрыты рух па вуліцы Тухачэўскага з боку вуліцы Грэкава ў напрамку вуліцы Куляшова ў сувязі з рамонтам цеплатрасы.

З 28 ліпеня па 25 жніўня будзе абмежаваны рух транспарту на вуліцы Маскоўскай на ўчастку ад вуліцы Бабруйскай да вуліц Талстога, таксама ў сувязі з рамонтам цеплатрасы.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут свайго руху з улікам гэтай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?