У Луганскай вобласці зафіксаваны перавоз праз мяжу расійскай сістэмы залпавага агню «Тарнада». Пра гэта заявіў кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы «Права справа» Дзмітрый Снегіроў.

Ён запэўніў, што дадзеную інфармацыю яму перадаюць непасрэдна з месцаў падзей члены яго грамадскай арганізацыі і мясцовыя жыхары — відавочцы.

Паводле яго слоў, гэта новая ваенная тэхніка Расійскай Федэрацыі, якая ў 4 разы пераўзыходзіць па магутнасці сістэму «Град».

Снегіроў нагадаў, што 21 ліпеня самаабвешчаны губернатар «Луганскай народнай рэспублікі» Валерый Болатаў на мітынгу ў г. Стаханаве перад адпраўкай добраахвотнікаў-апалчэнцаў ў г. Алчэўск, заяўляў пра тое, што нібыта «ЛНР» «ўжо мае сакрэтную зброю, якая будзе прыемным сюрпрызам для ўкраінскай арміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?