Суд у Бішкеку завочна асудзіў былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які збег з краіны ў Мінск, да пажыццёвага зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

Курманбек Бакіеў прызнаны вінаватым у саўдзеле ў арганізацыі масавага забойства 7 красавіка 2010. Па аналагічным абвінавачванні да такога ж тэрміну ў лістападзе 2013 г. быў прысуджаны малодшы брат былога прэзідэнта, былы начальнік Службы дзяржаховы Жаныбек Бакіеў.

Акрамя таго, завочна да пажыццёвага зняволення з канфіскацыяй маёмасці за саўдзел у арганізацыі забойства асуджаны і былы прэм'ер-міністр краіны Даніяр Усенаў.

У красавіку 2010 года некалькі тысяч прыхільнікаў кіргізскай апазіцыі выйшлі на мітынг на цэнтральную плошчу Бішкека. Частка з іх паспрабавала прарвацца на тэрыторыю Дома ўрада. Вайскоўцы адкрылі агонь па мітынгоўцам, у выніку 77 чалавек былі забітыя і 360 атрымалі раненні.

19 красавік 2010 года Бакіеў разам з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыбыў у Беларусь на запрашэнне Лукашэнкі.

Новыя ўлады Кыргызстана неаднаразова звярталіся ў Генпракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева, але кожны раз атрымлівалі адмову. На думку беларускіх уладаў, прававых прычын выдачы былога прэзідэнта няма.

Сам жа Бакіеў яшчэ летась заявіў, што з'яўляецца грамадзянінам Беларусі з 2010 года і згодна з заканадаўствам экстрадыцыі не падлягае.

Чытайце таксама:

Атунбаева: Бакіева выпусцілі з Кыргызстана на просьбу трох прэзідэнтаў

Бакіева асудзілі на 25 гадоў за замах на забойства брытанца

Бакіеў: Я грамадзянін Беларусі з 2010 года

Мінск не збіраецца выдаваць Кыргызстану Бакіева, бо ён грамадзянін Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0