Фота Reuters.

Фота Reuters.

Праз тыдзень пасля трагедыі прадстаўнік Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Майкл Боцюркіў паведаміў пра новую знаходку.

Гэта частка фюзеляжа і корпуса з ілюмінатарамі.

«Гэта амаль з ніадкуль з'явілася, таму што не было ніякіх прыкмет, якія паказвалі на падзенне: ні зламаных галінак, нічога, каб паказвала, што кавалак фюзеляжа упаў там», — сказаў ён.

Эксперты адзначылі белым сцяжком гэта месца, паколькі не мелі адпаведнага абсталявання, каб выцягнуць целы з-пад абломкаў.

Акрамя таго, у гэтай частцы самалёта былі знойдзеныя асабістыя рэчы членаў экіпажа.

Паводле прадстаўніка АБСЕ, гэтая знаходка сведчыць аб неабходнасці правядзення больш дбайнага агляду месца падзення самалёта.

Але намаганні следчых ўскладняецца баявымі дзеяннямі, якія адбываюцца на Данетчыне.

Нагадаем, на месцы аварыі было знойдзена 282 цела і 87 фрагментаў, якія належаць 16 целам загінулых. Целы перавезлі ў Харкаў і паступова дастаўляюць у Нідэрланды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?